У Беларусі з’явілася падпольнае тэлебачанне. Хто яго зрабіў?


У суботу ў вечаровы эфір «Белсату» раптоўна і нахабна ўварваўся яшчэ больш падпольны тэлеканал.

Гэта «Хай так-TV» – самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Яно рэжа праўду-матку пра беларусаў, улады, апазіцыю і нават пра «Белсат». «Хай так-TV» – настолькі бескампраміснае, што госці эфіру ніколі ня ведаюць, што іх прымусяць рабіць перад камерай.

У першым выданні «Хай так-TV» глядзіце:

  • Як паўстаў самы падпольны беларускі тэлеканал і хто яго стваральнікі.
  • Ці беларускія вайскоўцы дойдуць да Хабараўска? Смелы рэпартаж з нагоды Дня вайсковай славы, які сапраўдныя патрыёты адзначаюць 8 верасня.
  • Яго ледзь не забілі за беларускую мову, але ён выжыў і прыйшоў у студыю – таямнічы госць «Хай так-TV».

Сатырычнае шоу «Хай так-TV» глядзіце кожную суботу а 20:25 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.