У Беларусі – ужо тысячы несправядліва асуджаных за наркотыкі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGTC1pc0RJWTRjR3clMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

«Матчын рух 328» патрабуе перагляду справаў па наркатычных артыкулах

Артыкул Крымінальнага кодэксу «Незаконны абарот наркатычных або псіхатропных рэчываў» мае чатыры часткі. Паводле першай, за набыццё і захоўванне наркотыкаў прадугледжаная адказнасць да 5 гадоў пазбаўлення волі, а паводле трэцяй, за распаўсюд – ад 8 да 15 гадоў. Як сведчыць створаны ў Горадні «Матчын рух – 328», прыкладаў, калі маладзёнаў асудзілі няслушна, – тысячы па ўсёй краіне. Ніхто з іх не адмаўляе, што ўжываў наркотыкі. Але за кратамі яны не праз ужыванне, а праз распаўсюд. Рух змагаецца з несправядлівасцю судовае сістэмы, дамагаючыся ўнясення зменаў у заканадаўства.

Хворыя на цукровы дыябет людзі змагаюцца не толькі з хваробаю

У Беларусі каля 300 тысячаў чалавек хварэюць на цукровы дыябет. Штогод гэтая лічба павялічваецца на 8-10 %. Сярод асобаў з цукроўкаю шмат дзяцей. Дзяржава бясплатна забяспечвае дзяцей з дыябетам інсулінам, глюкометрам і трыма тэст-палоскамі на дзень. Аднак і палосак, і іголак зазвычай не хапае, бо за дзень цукар трэба мераць 8-9 разоў. Ёсць сучасныя сістэмы кантролю 24 гадзіны на содні, што значна паляпшаюць якасць жыцця дзіцяці. Але нават калі інсулінавую помпу аплоціць дзяржава, то набываць неабходныя расходныя матэрыялы трэба самастойна, і тут падлік ідзе на сотні еўраў.

Мінакі адказалі, на што гатовыя ахвяраваць грошы

Апошнім часам у беларускіх сацыяльных сетках і медыях з’яўляецца ўсё больш абвестак пра збіранне сродкаў. Грамадзянаў заклікаюць дапамагчы хворым дзецям, набыць адмысловае харчаванне або прылады для шпіталяў і шмат іншага. Мы запыталіся ў мінакоў, чаму, на іхную думку, з’явілася такая тэндэнцыя і на што яны гатовыя ахвяраваць грошы?

Жыхары Калодзішчаў у закладніках пасялковае дарогі

Жыхары пасёлку Калодзішчы, што месціцца адразу за межамі Менску, не першы год скардзяцца на адсутнасць дарогі. Калі на вуліцы непагадзь, людзі не могуць дабрацца да сваіх дамоў, бо аўты захрасаюць у брудзе або глыбокіх ямінах. Калі ж ападкаў няма, жыхары пасёлку пакутуюць праз пыл. Да таго ж гэтаю дарогаю дзеці, якіх у Калодзішчах шмат, вымушаныя штодня дабірацца да школы некалькі кіламетраў, што можа быць небяспечным.

У самым вялікім шматпавярховіку Верхнядзівінску на жыхароў льецца вада

У Верхнядзвінску, што на Віцебшчыне, праз неразумны ды нясвоечасовы капітальны рамонт у самым вялікім шматпавярховіку райцэнтру ўзімку на галовы людзям льюцца вёдры вады, а спаць можна толькі ў ватоўках і накрыўшыся цыратаю. Засцерагаючыся ад кароткага замыкання, жыхары фактычна не карыстаюцца электрычнымі прыборамі, шмат уласнае маёмасці пашкоджана. Грошы на рамонт кватэраў папросту змарнаваныя, некаторыя нават узялі крэдыты. Нягледзячы на ўсё гэта, перспектывы давесці жытло да ладу надзвычай цьмяныя.