У Беларусі турыстаў катаюць на балатаходзе


Ужо другі год Карына Сітнік арганізоўвае для беларусаў экскурсіі пад назвай «Паход у народ».

Адзін з маршрутаў турыстаў – Ельня – самы вялікі ў Беларусі і адзін з найбуйнейшых у Еўропе азёрна-балотны комплекс, які знаходзіцца ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Тут пераконваюцца ў тым, што балота можа быць прыгожым! Падчас экскурсіі турысты катаюцца на балатаходзе і ходзяць у балатаступах.

Чаму Карына Сітнік вырашыла арганізоoваць экскурсіі па Беларусі? Ды таму што, як прызнаецца дзяўчына-вандроўніца, яна нічога прыгажэй за родны край у жыцці не бачыла!