У Беларусі распачалося змаганне з байкерамі


Масавая канфіскацыя матацыклаў

Пачатак сёлетняга мотасезону азмрочыўся масаваю канфіскацыяй матацыклаў у байкераў. Камусьці перакрывалі дарогу аўты з мігцелкамі, кагосьці лавілі на запраўках, а ў некаторых байкі забралі проста са стаянак. Паляванне на байкераў распачалі пасля рэзананснае аварыі ў Менску, калі на інспектара ДАІ ды на затрыманага ім байкера наехаў аўтамабіль.

Выгульваеш сабаку? Вазьмі з сабою пакецік

У беларускім заканадаўстве пытанні ўтрымання хатняе жывёлы рэгулююць Міністэрства сельскае гаспадаркі ды харчавання, Міністэрства прыроды, Міністэрства ЖКГ ды іншыя. Але пытанняў прыбірання прадуктаў жыццядзейнасці за «сябрамі меншымі» яны не развязваюць. Таму ініцыятыўныя грамадзяне аб’ядналіся і стварылі праект OkiDog. Мэта – сфармаваць культуру выгульвання сабакаў і прыбірання за імі.

Апытанне: як навучыць беларусаў прыбіраць за сваймі сабакамі?

Штогод з сыходжаннем снегу прадукты жыццядзейнасці сабакаў пачынаюць асабліва раздражняць гараджанаў. Большасць сабакароў ігнаруюць адмысловыя пляцоўкі для выгульвання сваіх гадаванцаў і не заўсёды прыбіраюць за імі. Мы запыталіся ў гараджанаў: як прывучыць гаспадароў «братоў нашых меншых» да чысціні?

Гандляроў выкідаюць з рынку. Навошта? Не вядома

У Бабруйску прыватных гандляроў і фермераў выганяюць з самага старога рынку гораду. Мясцовыя ўлады намерыліся «акультурыць» гэтую пляцоўку, але пакуль дакладна не ведаюць, якім чынам. Гандлярам жа прапануюць перабрацца ў іншыя месцы, аднак яны з гэтым нязгодныя. Прадпрымальнікі сабралі некалькі сотняў подпісаў за тое, каб рынак застаўся ў выгодным для іх ды іхных пакупнікоў месцы.

Мянчук дамогся беларускай лацінкі ў пашпарце

Мянчук у 76 гадоў дамогся, каб ягонае імя і прозвішча напісалі ў пашпарце ў адпаведнасці з правіламі беларускае арфаграфіі. Да таго ж цяпер у асноўным дакуменце няма ягонага імя па бацьку. Каб чыноўнікі пагадзіліся на гэтыя змены, спадару Вусовічу спатрэбілася некалькі гадоў. Але ён не шкадуе пра выдаткаваны на гэта час.