У Беларусі новая паслуга: вясельны шляхціч


Сапраўдная вясна прыйшла і на «Хай так TV» – час спатканняў, раманаў і шлюбаў! Але ці ўсё так рамантычна?

Высвятляем гэта з беларускамоўным вясельным маршалкам Васілём Грыбоўскім, а таксама не перастаем здзіўляцца дзівосам з усяго свету! У новым выданні «Хай так TV» – час шлюбаў і сапраўдная вясна:

  • Усе ідуць у прэзідэнты, дзеці пераплываюць двор і шмат што яшчэ, што здзівіла на мінулым тыдні.
  • Шлюбны рэгістратар не ў гуморы. Як бы гэта выглядала падчас вяселля?
  • Ці ёсць попыт на вяселлі па-беларуску? Высвятляем з госцем перадачы.
  • Як арганізаваць па-сапраўднаму незвычайнае свята?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:25 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.