«У Беларусі ніколі не будзе 100-працэнтнай аплаты камунальных паслугаў»

Змены ў Жыллёвым кодэксе – тэма, якая хвалюе і датычыць кожнага. Што новага ў чарговай рэдакцыі? І ці сапраўды стала лепш? Пра гэта ў эфіры праграмы «Размова» разважаюць Святлана Калінкіна і кіраўнік ІПУ «Эфектыўнае кіраванне будынкамі» Уладзімір Навасяд.

У новы год Беларусь уступіла са зменамі ў Жыллёвым кодэксе. Эксперт у галіне ЖКГ кіраўнік установы «Эфектыўнае кіраванне будынкамі» Уладзімір Навасяд лічыць, што эвалюцыя заканадаўства адбываецца, але не ў патрэбным аб’ёме.

«Сфера ЖКГ – гэта лакаматыў рэформаў. Як у Савецкім Саюзе армія была міні-версіяй Савецкага Саюзу, гэтак і сфера ЖКГ – гэта квінтэсенцыя ўсяго, што ў нас сёння адбываецца ў эканоміцы», – выказаўся госць праграмы.

Што з гэтага вынікае і чаму, на думку Уладзіміра Навасяда, у Беларусі сустракаюцца сумленныя чыноўнікі, а грамадзяне не ведаюць, што такое хабар, глядзіце ў поўнай версіі «Размовы» са Святланай Калінкінай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Ігар Банцэр: Сухая галадоўка была адзіным выйсцем

Інтэрв’ю з «хіміі» з Вольгаю Калацкай, якая дала поўху Азаронку

Падпалкоўнік МУС Юрый Гушча: Пераходзіць на бок народу будуць цэлымі падраздзяленнямі

«Ніхто не прасіў павысіць пенсіі». Чаму пенсіянеры выйшлі на маршы?

Як на расейскае тэлебачанне трапляюць эксперты па Беларусі

Да чаго можа давесці крызіс у дробным бізнесе?

Аляксандр Фядута: У Расеі няма рычагоў уздзеяння ні на Лукашэнку, ні на апазіцыю, ні на тых, хто выходзіць на пратэст

Стрымаў з акцыяў больш не будзе?