Сальдa У Беларусі на 1 пасаду прэтэндуюць 13 чалавек


Колькасць людзей, што застаюцца без працы праз непрацягванне кантрактаў павялічваецца. Беспрацоўе расце. Рэальная лічба можа дасягаць 5-6 % эканамічна актыўнага насельніцтва.

За апошнія пяць гадоў без працы засталіся каля 200 тысячаў беларусаў. Пры гэтым афіцыйна зарэгістраваная пры цэнтрах занятасці каля 41 тысячы чалавек. Гэта ўсяго адзін адсотак ад агульнай колькасці тых, хто працуе. Але на самой справе беспрацоўе ў Беларусі складае 5-6 адсоткаў ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

«Цяпер сітуацыя пачынае мяняцца. Ужо цяпер мы бачым недзе 11-13 рэзюмэ на адну пазіцыю. Але гэта намнога ніжэй, чым была сітуацыя летась, калі на адну пазіцыю складалася 17 рэзюмэ. Цяпер сітуацыя злёгку змяняецца, а гэта вельмі добра, калі на рынку зʼяўляецца тэндэнцыя павелічэння колькасці вакансіяў», – гаворыць Святлана Шапарава з «RABOTA.TUT.BY».

Вялікая верагоднасць скарачэнняў усцяж захоўваецца на дзяржаўных прадпрыемствах. Звальненні могуць могуць атрымаць масавы характар. Паводле Міністэрства эканомікі, застацца без працы ў любы момант могуць амаль 5,5 % усіх працоўных. Верагоднасць таго, што людзі хутка знойдуць новую працу – невысокая. Эканоміка не развіваецца, а патрабаванні працадаўцаў да патэнцыйных і цяперашніх працаўнікоў растуць.

«Працадаўцы цяпер змяняюць свае патрабаванні. Цяпер вельмі важныя не толькі асноўныя ўменні – але таксама і матывацыя кандыдата. А таксама асабістыя якасці. Бо цяпер у абавязкі супрацоўнікаў уваходзіць вельмі шмат і гэта дастаткова дынамічны тэмп, высокія патрабаванні да эфектыўнасці персаналу», – тлумачыць Святлана Шапарава.

Мяркуецца, што налета ў Беларусі будзе ўведзеная сістэма абавязкова страхавання ад беспрацоўя. Гэта, паводле чыноўнікаў, дапаможа абараніць людзей ад рэзкага падзення прыбыткаў у выпадку страты працы. Тыя, хто застрахуюцца будуць атрымліваць каля 60-70 % ад свайго сярэдняга заробку.

Таксама ў выданні: Бізнесоўцы ставяць на мэце вывядзенне Беларусі на трэцяе месца ў свеце сярод найбольш прагрэсіўных IT-дзяржаваў.

Глядзі таксама
Каментары