Мова Нанова У Беларусі квадратны метр саламянай страхі каштуе 80 еўраў


Якому матэрыялу аддавалі перавагу нашыя продкі пры накрыванні страхі? Што такое кроквы, закрыліны і дымніца? Чаму раней вокны і дзверы ў хатах былі такія нізкія? Дзе ў хаце знаходзіцца вільчык? Якая функцыя ў прысенка? Пра гэта і шмат што іншае вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з архітэктарам, стваральнікам студыі «Экапрастора» Змітром Мурашкам.

Забудова – рус. застройка

Будаўніцтва – рус. строительство

Збудаванне – рус. строение

Архітэктар = дойлід

Дрэва – рус. дерево; драўляны

Бервяно – рус. бревно, бярвёны, бярвенне – рус. брёвна

Хата

Сядзіба – рус. усадьба

Страха = дах – рус. крыша, кровля

Чаратовая страха – рус. камышовая крыша

Застрэшак – край страхі, які навісае над сцяной

Кроквы – рус. стропила

Вільчык = канёк

Закрыліны = конікі – дошкі, якія закрываюць тарцы двухсхільнага даху

Гарышча = вышкі – рус. чердак

Шчыт – трох- або шматвугольны тарцовы франтон

Дымніца = задушнае акно – адтуліна, праз якую выходзіў дым з курной хаты

Адтуліна – рус. отверстие

Бычыны пухір – рус. бычий пузырь

Шкло – рус. стекло

Шыба – шкло, устаўленае ў раму

Ліштвы – рус. наличники

Аканіцы – рус. ставни

Шчыліна – рус. щель

Вільгаць – рус. влажность

Паветра – рус. воздух

Драўляны зруб – рус. деревянный сруб

Вянец – закальцаваны шэраг бярвёнаў у зрубе

Дзверы (толькі множны лік!)

Ганак – рус. крыльцо

Сенцы – нежылая частка дома, якая злучае жылое памяшканне з ганкам

Прысенак = тамбур

Камора / каморка – рус. кладоўка

Пакой – рус. комната; галоўны пакой = хата

Печ / печка

Грубка / груба / кафлянка – рус. голландская печь

Бабскі кут – месца, дзе гатавалі ежу, аналаг кухні

Покуць – вугал насупраць печы, дзе віселі абразы

Лава, лаўка

Палаці – драўляны насціл, на якім спалі

Ложак – рус. кровать

Начынне – рус. утварь

Столь – рус. потолок

Бэлька – рус. балка

Падлога – рус. пол

Вароты

Брама – накрытыя зверху вароты

Брамка – рус. калитка

Слуп – рус. столб

Куток – рус. уголок

Праектаванне – рус. проектирование

Прастора – рус. пространство

Замоўца – рус. заказчик

Гаспадарчы – рус. хозяйственный

Глядзі таксама
Каментары