У Беларусі «Камсамольскі тыдзень»: для кар’ерыстаў і «паддоследных трусікаў»?


Гэты тыдзень у Беларусі афіцыйна абвешчаны «камсамольскім» – ён прымеркаваны да стагоддзя заснавання Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюзу моладзі. Міністэрства адукацыі падрыхтавала вялікі план мерапрыемстваў і нават рэкамендацыі па ідэалагічна слушным святкаванні.

У прыватнасці, паводле рэкамендацыяў, адзначэнне павінна «спрыяць фармаванню ў пакалення, якое падрастае, разумення гістарычнай ролі камсамолу ў станаўленні беларускай дзяржавы»!

Адзін з лідараў беларускіх левых Сяргей Вазняк, які ў 1992 годзе адрадзіў і ўзначаліў ЛКСМБ, кажа, што адзначаць 100 гадоў камсамолу будзе без інструкцыяў ад Мінадукацыі.

У камсамоле за савецкім часам моладзь апыналася аўтаматычна, але, на перакананне Вазняка, ідэйнасці ў сяброўстве ў гэтай арганізацыі, умантаванай у дзяржаўную сістэму, было нашмат болей, чым цяпер у Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі. У БРСМ выхоўваюць, па яго словах, «лаяльнасць дзяржаўнаму курсу» – «ніякай ідэі там няма».

Напачатку 1990-х гадоў дзяржава аднолькава ставілася да розных моладзевых арганізацыяў, прыгадвае Сяргей Вазняк. Але потым татальную падтрыманне атрымаў БРСМ. «Гэта парушэнне Канстытуцыі», – кажа Сяргей Вазняк.

Разам з тым, адзначае ён, у БРСМ, як і ў камсамоле, гадуюць кіроўныя кадры. Падрабязней пра маладых кар’ерыстаў і «паддоследных трусікаў» у БРСМ, а таксама пра тое, ці скончыцца ў хуткім часе прымусовае ўступленне туды, глядзіце ў перадачы «Размова дня» вядоўцы Уладзіміра Мацкевіча з Сяргеем Вазняком