У Беларусь вяртаюцца рэліктавыя дрэвы гінкга. «Лета ў Аб'ектыве»


Вёска Белая Царква, што на Віцебшчыне, у адной з 20 вясковых хатаў жыве Аляксандр Жарнасек. Яго можна назваць модным сёння словам – даўншыфтар.

Са сталіцы ў вёску мужчына пераехаў тры гады таму. А год таму ў суседнім доме пасялілася Улляна Ашурка. У вёску Аляксандра і Улляну прывяла любоў да прыроды. І акурат гэтая любоў падштурхнула іх да стварэння ўнікальнага ў Беларусі гадавальніка з 10 тысячамі самых старажытных рэліктавых дрэваў гінкга двухлопасцевага.

BB, belsat.eu