У бедных не хапае на ежу – а багатыя п’юць каньяк


Ёсць шмат розных тавараў, і шмат розных людзей іх купляе, бо трэба. Нешта кожны дзень, а нешта – пераважна на святы. І кожны тавар, нібыта градуснік тэмпературу, паказвае – што ў грамадзянаў у кішэнях, што яны сабе дазволіць могуць. У сярэднім, безумоўна. Самая пара пагаварыць пра святочныя тавары.

З усіх артыкулаў, што падае Белстат, дзеля такой нагоды мы абралі каньяк – бо гэта, калі па-багатаму, і шампанскае – бо гэта для паняў і абавязкова на Новы год.

Да таго, як у моду ўвайшла паліткарэктнасць, каньяком лічылася ўсё, на чым было напісана «каньяк». Цяпер не так – каньяком цяпер лічаць толькі сапраўдныя напоі з дэпартаменту Францыі, дзе горад Каньяк, а ўсё астатняе – каньячныя напоі ды брэндзі. Але на кошты тое не надта паўплывала. Паўплывала на статыстыку – стала выглядаць, што больш спажываюць, але гэта коштам аналагаў, тое самае і з шампанскім. Але мы для простасці з назвамі мудрыць не будзем – не рэклама ж.

Паказчыкі растуць на зайздрасць ворагам, і наганяюць іх пераднавагоднія закупкі, якія ў абодвух напоях даюць хіба чвэрць гадавога абарачэння. Мераюць той абарот вёдрамі, па-навуковаму – дэкалітр. І гэтых дэкалітраў на святы прыме наш народ, адпаведна, каньяку тысяч сто, а шампанскага – у тры разы больш. Ну і на здароўе. Таму што ў разліку на дарослую душу атрымліваецца зусім не шмат: грамаў сто каньяку і пару келіхаў шампанскага.

Цікавае суаднясенне росту спажывання напояў, што ёсць пэўнаю прыкметаю дабрабыту, з агульным тавараабарачэннем. І тут раптам высвятляецца, што рост тавараабарачэння харчовых тавараў, калі пералічыць яго ў коштах гэтага года, мала адрозніваецца паводле тэмпаў ад росту спажывання шампанскага.

А вось на каньячок нехта ў краіне сур’ёзна налягае, і рост ягонага спажывання проста чэмпіёнскі атрымліваецца.

Спажыванне каньяку і рост прыбыткаў групы заможных грамадзянаў

Але, як паэт казаў, калі зоркі запальваюць, значыць, гэта камусьці патрэбна. Ёсць попыт з боку платаздольных. Не самы час на тэорыі – але праверым.

Кожная сёмая сямʼя ў Менску мае афіцыйна больш за 800 рублёў сярэднедушавога прыбытку на месяц. 10 % самых заможных мелі ў 2010 годзе ў 5,5 разоў больш за 10 % самых бедных, а цяпер маюць у 6 разоў больш. Так што сувязь пэўная ёсць, было б здароўе.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • На Дзеда Мароза выклікалі міліцыю: святочны бізнес па-беларуску
  • На 1000 рублёў у 2019 годзе атрымаецца набыць менш, чым у 2018 на 900
  • Дабрачыннасць: як беларусы дапамаглі паверыць аднаму хлопчыку ў сябе, а таксама пра тое, як валанцёры ратуюць жывёлін!

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».