Людскія справы У Жодзіне працуе «Берыя», у Гомлі гвалцяць недаразвітага падлетка


Начальнік заўважае ў камеры брудны кубак і, выходзячы, моўчкі пазначае яе крыжыкам. Праз пяць хвілін улятае «рэзерв» і малоціць усю камеру. У беларускіх турмах гэта называецца «маскі-шоу».

«Маскі-шоу» – гэта такая трэніроўка, на выпадак задушэння бунту

Гэта так званая група «рэзерв», тэарэтычна – на выпадак задушэння бунтаў, тлумачыць Андрэй Князькоў, былы вязень СІЗА на вул. Валадарскага ў Менску:

– Яны апрануты ў бронекамізэлькі, маскі. З дубінкамі. Гэта на выпадак падаўлення бунтаў. Плюс іх выкарыстоўваюць, калі, напрыклад, камеры перапоўненыя, каб людзі сыходзілі на «этапы». Каб вызваліць, яны проста ладзяць «шмон» з «падмаложваннем». То бок проста камеру выганяюць, пачынаюць раскідаць рэчы, рассыпаць гарбату, біць дубінкамі – па руках, па нагах, па спіне. І тыя, хто толькі заехаў – моладзь, – яны пужаюцца гэтага, губляюцца… Нас выводзілі траіх на «адстойнік» і вешалі на кайданках на 2-3 гадзіны, пакуль расфарміроўвалі камеру.

– Ты вісеў і маўчаў?

– А каму ты будзеш крычаць? (смяецца) На падворак?

Тут працуе сучасны «Берыя»

Пра маскі-шоў узгадвае затрыманы на акцыі раварыстаў «крытычная маса» ў Менску Дзмітрый Паліенка, які нядаўна выйшаў з-за кратаў:

– Быў выпадак, калі ў Жодзінскім СІЗА пастаянны абыход, кожны аўторак. І напрыклад, заходзіць начальнік і калі ён бачыць брудны кубак, ён выходзіць, нікому ні слова не гаворыць. Проста на дзвярах малюе крэйдаю крыжык. І літаральна праз пяць хвілін улятае ў «хату» «рэзерв», яны ўсе ў масках – ну, маскі шоў называюць – і проста ўсю камеру дубасяць.

У Жодзінскім СІЗА, паводле хлопца, памятаюць і мясцовую знакамітасць – «Берыю»:

– Ёсць такі гадоўны оперупаўнаважаны, у яго мянушка «Берыя». Ён і падобны да Берыі, і звычкі ў яго такія ж. І вось адзін хлопец не паддаваўся ціску, пісаў на яго скаргі. Дык той яго закінуў у «пеўнікавую» («петушиную») камеру, пасля яго асудзілі. На зоне ён нават з каранціну не выйшаў, цяпер проста мые ўсім рэчы.

Гвалцяць падлетка, які адстае ў развіцці

Не адстае ад Жодзіна і Гомель. У тамтэйшае СІЗА паводле абвінавачання ў сексуальным выкарыстанні 8-гадовага хлопчыка трапіў 17-гадовы Віталь, які ў інтэлектуальным развіцці знаходзіцца на ўзроўні 12-гадовага дзіцяці. У 5 год ён страціў бацькоў і атрымаў траўму галавы, тады і пачалося адставанне.

У СІЗА ён 9 месяцаў, бо ідуць праверкі па факту заявы бацькоў 8-гадовага хлопца. Паводле ягонай апякункі Святланы, падчас следства яму здымаюць сподні, ставяць на каленкі і засоўваюць у задні праход розныя прадметы.

Падрабязнасці глядзіце ў апошнім выданні праграмы «Людскія справы» (відэа вышэй). Госці студыі – Дзмітрый Паліенка і Жана Пцічкіна, маці закатаванага ў СІЗА Ігара Пцічкіна.

Праграма «Людскія справы» выходзіць на «Белсаце» кожны чацвер а 18:55.

Глядзець іншыя выданні праграмы.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары