Турыстаў з Малайзіі завезлі на сметнік пад Менскам

Такія мясціны турыстам звычайна не паказваюць. Мы – на гарадскім сметнішчы Трасцянец, што месціцца пад Менскам.

Адкуль ідэя паехаць на такі экзатычны ў плане турызму аб’ект? Да нас завіталі госці з Малайзіі: Артур і Поў. Яны – аматары экалагічнага ладу жыцця. Імкнуцца не ствараць смецця, а таксама ачышчаюць планету. Любяць вандраваць і спазнаваць усё новае.

Менск ім спадабаўся сваёй чысцінёю. Каб убачыць адваротны бок медалю, нашыя госці папрасілі завезці іх сметнішча побач са сталіцаю.

Дарэчы, у Поў з сабою заўсёды гумавы кубак для напояў ды свая бутэлька з вадою: такім чынам яна пазбягае выкарыстання аднаразовага посуду ды пластыкавых бутэлек. Няцяжка здагадацца, што героі гэтага выдання «Welcome ў Беларусь» не любяць шопінгу ды вельмі рэдка набываюць нешта новае.

Але ёсць у Беларусі адна рэч, якую Поў проста-такі марыць прыдбаць. Што гэта? Глядзіце праграму! Таксама даведаецеся, якія беларускія стравы найбольш спадабаліся малайзійцам і навошта яны выправіліся ў Баранавічы шукаць металалом.

Спадабалася праграма? Сачыце за намі ў Facebook, ВКонтакте, на Instagram і ў Одноклассниках.

Больш матэрыялаў

Амерыканец прабег 300 км да радзімы продкаў

Нігерыйская мадэль рэкламуе беларускія вышыванкі

У беларускіх балотах ледзь не з’елі аўстралійца

Напалеону і не снілася: францужанкі купаюцца ў Бярэзіне

Што ў беларускім танцы для грузіна самае складанае?

Аргентынец у беларускай чарнобыльскай зоне: Тут квітнее ўсё, апроч нас

Афрыканец у беларускай лазні: Я думаў, што памру

Як расейскі актор патрапіў у беларускае кіно