Туры вяртаюцца ў Беларусь


Пра беларускую фаўну, а дакладней туроў, гаворым у сусветны дзень дзікай прыроды. Рашэнне адзначаць такі дзень прынялі 7 гадоў таму на Генеральнай Асамблеі ААН. У Беларусі дзее некалькі міжнародных праектаў па захаванню дзікае прыроды. Сярод іх – праект ПРААН і Глабальнага экалагічнага фонду «Вэтлэндс». Дзякуючы праекту туры вярнуліся на Тураўшчыну. Наста Кахановіч разбіралася, як гэта адбылося.

У заліўныя лугі самага цэнтру Палесся некалькі месяцаў таму адмыслоўцы перасялілі незвычайны для Беларусі від жывёлы – бык Хека. Кіраўнік аддзелу паляўнічай гаспадаркі Мінлесгаса Аляксандр Казарэз распавёў, навошта быў створаны гэты праект:

«У апошнія гады ў сувязі з пэўнымі экалагічнымі праблемамі на адкрытых лугах Беларусі прынялі рашэнне аднавіць зніклы гатунак жывёлаў, які быў характэрны для гэтых тэрыторый – тураподобнае быдла, або бык Хека. Прабацькі ўсёй нашай хатняй жывёлы, у тым ліку быка Хека – гэта дзікія туры, Якія існавалі на нашай тэрыторыі да 17 стагоддзя. Апошні тур загінуў у 1627 годзе на тэрыторыі Усходняй Польшчы.

Гэтыя жывёлы з’яўляюцца вельмі важным складнікам экасістэм лугоў. Экалагічныя праблемы абвастрыліся ў плане таго, што іх замянілі хатнім быдлам. Для аднаўлення ланцугоў харчавання спатрэбілася аднавіць тыя віды, што раней зніклі. Жывёлы прыехалі з Рыгі, было воспроведено 16 асобін рагатай жывёлы.

Самы галоўны эфект – гэта тое, што яны з’явіліся. Цяпер іх мэта – актыўна размнажацца. Патэнцыйна можна чакаць нараджэння аднаго цяля раз у два-тры гады.»

Калаж з фота: Justus de Cuveland / imageBROKER / Forum

belsat.eu