Цыганкоў: Зʼяўленне яшчэ аднаго «Спутника» мала што зменіць

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў пракаментаваў прыезд у Менск расейскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва.

«Мы працуем у Беларусі даўно, а сёння адкрываем новую прастору», – заявіў генеральны дырэктар агенцтва «Россия сегодня» і вядомы прапагандыст Дзмітрый Кісялёў на адкрыцці медыяцэнтру «Спутнік» у Менску. Кісялёў акрэсліў і галоўную задачу прысутнасці ў Беларусі расейскіх медыяў – фармаванне справядлівага вобразу Расеі.Паводле Дзмітрыя Кісялёва, расейцы не аддзяляюць сябе ад братэрскага беларускага народу, і агенцтва «Россия сегодня» зробіць усё, каб Беларусь развівалася без перашкодаў звонку. Падтрымала госця з Усходу прысутная на імпрэзе міністарка інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. Якая запэўнівае, што ейнае ведамства разам з калегамі з Масквы распрацоўвае план стварэння супольнай інфармацыйнай прасторы гэтак званай Саюзнай дзяржавы. У «Гарачым каментары» – палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Віталь Цыганкоў.«Белсат»: Ананіч казала пра стварэнне супольнай паміж Расеяй ды Беларуссю. Чаму? Беларускія ўлады не разумеюць, якія могуць быць наступствы для Беларусі?Віталь Цыганкоў: Магчыма, хтосьці разумее ва ўладзе, можа быць, хтосьці сапраўды не разумее. Але ёсць інерцыя дзяржаўнай машыны, ёсць інерцыя шматлікіх інтэграцыйных дамоўленасцяў, якая цягнецца яшчэ з 1996 года. Нядаўна мы адзначалі 20-годдзе стварэння інтэграцыйнага абʼяднання Беларусі і Расеі. І за гэты час было створана столькі праграмаў, столькі сумесных праектаў, што ўявіце сабе, каб у нейкі момант прыехаў Кісялёў, а Ананіч сказала: «Мы не хочам з вамі мець нічога агульнага, хочам развіваць сваю ўласную беларускую інфармацыйную прастору». Выглядае гэта дастаткова фантастычна.«Белсат»: То бок фактычна Ананіч сказала тое, што госць з Усходу хацеў чуць, і далей за словы справа не пойдзе?Віталь Цыганкоў: Не зусім там. Фактычна так ці інакш пад шапкай так званай Саюзнай дзяржавы на сёння мы маем у Беларусі поўнае панаванне расейскай інфармацыйнай прасторы. Беларусы глядзяць пераважна расейскія тэлеканалы, больш слухаюць расейскі эфір.«Белсат»: А вось зʼяўленне Кісялёва апошнімі днямі ў Менску і гэтага медыяцэнтру «Спутник» робіцца, каб пашырыць расейскую прысутнасць у беларускай медыяпрасторы?Віталь Цыганкоў: Кісялёў, канешне, вядомы раздражняльнік для беларускай дэмакратычнай, апазіцыйнай ды ўвогуле незалежнай публікі як такі адыёзны ідэолаг.

Але па сутнасці, сапраўды, на тым фоне, які я апісаў, калі пераважная большасць беларусаў глядзіць расейскія тэлеканалы і чытае расейскія сайты, мае сваю пошту на расейскіх парталах і г.д., то зʼяўленне яшчэ аднаго «Спутника» у значнай ступені мала што тут зменіць. Можа, таму беларускія ўлады на гэта так спакойна рэагуюць.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

МАЗ ці БелАЗ. Хто раздавіў эканоміку?

Алена Захаранка сустрэлася з удзельнікам забойства бацькі

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Леў Марголін: З Лукашэнкам дамаўляюцца толькі тыя, хто завозіць сюды мільёны

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Што ўратуе айчынную эканоміку?

Беларускі рубель абваліўся праз нафту

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!