Цікавасці да Беларусі ў Еўропе сёння няма


Журналісты з Беларусі наведалі Еўропу ў тым ліку і Еўрапарламент з мэтай прыцягнуць увагу да праблемаў, якія існуюць у сённяшняй Беларусі. Галоўным чынам тычацца гэта свабоды слова і пераследу незалежных журналістаў. У Гарачым каментары журналістка Вольга Чайчыц распавяла пра сустрэчы і намаганні, якія былі зробленыя, каб вакол сітуацыі ў нашай краіне была паднятая дыскусія не толькі сярод Еўрапарламентароў, але і ўсяго еўрапейскага грамадства.