Ці знізяць пенсійны ўзрост для мужчын?


Дажыць да пенсіі – выпрабаванне для мужчынаў, лічаць прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Актывісты пачалі інфармацыйную кампанію за зніжэнне пенсійнага ўзросту для мужчынаў. Якім чынам яны збіраюцца ўпэўніць у гэтым улады? Адказы – у праграме «Размова Мацкевіча».

Вядоўца праграмы Уладзімір Мацкевіч зазначае, што пенсіі адносяцца да тых пытанняў, якія разам з падаткамі, заробкамі, медыцынай могуць вызначаць лёс урадаў. Госць студыі, першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Сігаеў, у сваю чаргу, падкрэсліў, што сёння пенсійная праблема недаацэненая.

«На жаль, кіраўніцтва нашай краіны не раілася з народам, калі прымала рашэнне аб падвышэнні пенсійнага ўзросту. Таму мы зараз і звяртаемся да грамадзянаў, каб яны падтрымалі ініцыятыву аб тым, што пенсійны ўзрост павінен быць не такім высокім», – тлумачыць сваю пазіцыю Аляксей Сігаеў.

Ці здолее суразмоўца адказаць на складаныя пытанні Уладзіміра Мацкевіча, даведаецеся з поўнай версіі праграмы «Размова Мацкевіча».