Ці змяніла незалежнасць беларусаў?


25 год незалежнасці, уласны герб і сцяг, уласная армія – аднак у Беларусі СССР – усё яшчэ жывы. Пра савецкія праявы ў нашым жыцці – ў «Размове Мацкевіча» разважае палітолаг Вячаслаў Бабровіч.

Аўтарытарнаму стылю арганізацыі грамадства, звычцы да іерархіі савецкага ўзору беларусаў вучаць са школы. Вячаслаў Бабровіч перакананы, што дэсаветызацыя «павінна праводзіцца зверху праз сістэму адукацыі і СМІ». Але «такая работа практычна не вядзецца».

А ў прасторы чалавечага жыцця гэта праяўляецца шматлікімі савецкімі помнікамі, як напрыклад помнік Міхаілу Калініну ў Светлагорску, узведзены днямі. Савецкасць эксплуатуецца і ў бізнес-маркетынгу і застаецца ў свядомасці людзей.

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».