Ці зможа Лукашэнка ўтрымаць незалежнасць Беларусі?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGODVyZDJLNUk4b28lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Канец года – самы час думаць пра нешта святочнае і прыемнае. Аднак спакойны Новы год ды Каляды прынамсі ўладам Беларусі могуць толькі мроіцца.

Адносіны з усходнімі суседзямі ды па сумяшчальніцтве галоўнымі спонсарамі афіцыйнага Менску чарговы раз азмрочаныя паліўнай ды харчоваю войнамі. І пагатоў Крэмль настойвае ня толькі на канчатковым аддзяленні мух а дыкатлетаў, але і на своечасовай і поўнай аплаце рахункаў. Не дадаюць святочнага настрою і суседзі паўднёвыя, якія заявілі пра пошук новай перамоўнай пляцоўцы па праблеме Данбасу і Крыму ды выказалі, па сутнасці вотум недаверу менскаму міратворцу. Ну а з гэткімі поспехамі разлічваць на тое, што Менск станецца і месцам для перамоваў куды большага маштабу – паміж Усходам ды Захадам – і наагул Лукашэнку нават марыць ня варта. Зрэшты, і ўладам няма чым пацешыць у снежні ўласных грамадзянаў. Ну бо хто ўзрадуецца лістам з падаткавай да гэтак званых дармаедаў ды чарговаму росту камуналкі замест шматкроць абяцанага росту заробкаў?

Госці: Зміцер Панкавец намеснік галоўнага рэдактара газеты «Наша Ніва» і Зміцер Лукашук спецыяльны карэспандэнт «Еўрарадыё».