Ці зможа Дыега Марадона ўседзець на двух крэслах адначасова?


Дыега Марадона стаўся новым тэхнічным дырэктарам мексіканскага клубу «Дарадас» з другога дывізіёна. А што з Берасцейсцкім Дынама? Пра гэта ў «Гарачым каментары».

Дыега Марадона афіцыйна займае цяпер дзве пасады. Кіраўніка праўлення берасцейскага «Дынама», і ад сёння яшчэ і тэхнічнага дырэктара каманды «Дарадас» што грае ў другім мексіканскае дывізіёне. Ці зможа аргентынец усядзець на двух крэслах адначасова? Пра гэта разважае наш спартовы аглядальнік Алесь Пуціла.

Некалі чалавек граў у футбол, зарабіў сабе імя. А цяпер выглядае, што нібыта шукае сябе. Яго кідае то туды, то сюды. І на ім зарабляюць, ды і ен жа таксама зарабляе. Хаця, ён, як зорка футболу, меў жыццё, якое звычайнае для шоу-бізнесу. Як лічыць Анатоль Байдачны, былы футбаліст Менскага «Дынама» зрэшты, пагаджаюся з гэтым меркаваннем. Дык вось, прыехаў Марадона ў Берасце. Паглядзелі на яго заўзятара, жыхары гораду. І ён паехаў. З гэтага не варта рабіць вялікага рэзанансу.