Ці здольная апазіцыя супрацьстаяць Лукашэнку на выбарах?


Гарачая пара прэзідэнцкіх выбараў адным дорыць надзею, у іншых выклікае ўспаміны. Пасля кожнай кампаніі некалькі актыўных гульцоў палітычнага поля Беларусі сыходзяць у цень.

Былы актывіст, палітычны вязень Павел Вінаградаў разам з вядоўцай праграмы «Размова» Святланай Калінкінай згадваюць падзеі дзесяцігадовай даўніны і ствараюць прагнозы – ці не паўторацца жорсткія рэпрэсіі мінулага гэтым разам?

Вінаградаў падкрэслівае, што галоўнае адрозненне сёлетняй выбарчай кампаніі ад таго, што адбывалася ў 2010-м, – адсутнасць грошай у палітычных апанентаў улады. Заходнія партнёры не моцна вераць у поспехі беларускай апазіцыі ды баяцца дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне пасля падзеяў ва Украіне. Дый пратэставы патэнцыял жыхароў Беларусі прыглушаны адноснай стабільнасцю ў краіне.

«Цяпер я не веру, што мы збяром умоўныя 100 тысячаў на вуліцах Менску. Канечне, я цяпер не веру – але пабачым, што будзе, бо жарсці будуць разгарацца. Чым бліжэйшы дзень выбараў, тым найхутчэй больш неадэкватна будуць паводзіцца Лукашэнка і тыя, хто называюць сябе ўладай у прынцыпе», – лічыць Павел Вінаградаў.

Размова
Да чаго прывядуць пратэсты?
2019.12.26 21:20

Павел Вінаградаў не хавае скептычнага стаўлення да тых, хто хоча стаць адзінымі кандыдатамі ад апазіцыі, але прызнаецца – калі трэба, ён пойдзе за тымі, хто павядзе на плошчу.

Ці ёсць месца аптымізму, калі глядзець на будучыя выбары з пазіцыі былога палітычнага актывіста? Глядзіце «Размову» цалкам, каб атрымаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні.



Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.