Ці захоўваючы грошы ў беларускіх банках, усё яшчэ можна зарабіць?


Аб’ём дэпазітаў фізічных асобаў у рублях цяпер складае больш за 3 млрд, у валюце – каля 7 млрд. Разам – гэта палова шырокае грашовае масы, што ёсць у краіне.

Але стаўкі па дэпазітах скарачаюцца, таму ў праграме «Асабісты капітал» мы разбіраемся – ці ўсё яшчэ прыбыткова захоўваць грошы ў банках?