Ці з'явіцца ў Менску «рэлігійны» рэстаран?


Бізнес на ежы… і рэлігіі

У Менску сёння працуе 220 рэстарацыяў, з іх спецыялізуюцца на нацыянальных стравах толькі трынаццаць, а прапанаваць менчукам спецыфічную рэлігійную кухню не рызыкуе ніхто.Але ўжо ёсць фалафельныя «ТАКІ-ДА», якія мараць наблізіцца да нормаў кашруту і пачаць падаваць кашэрную ежу. Ёсць ёга-клуб «Баланс», у якім спрабуюць вучыць асновам ведычнай культуры харчавання; ёсць прыватнікі, якія добра зарабляюць на велікоднай ежы.Ці можа рэстаранны бізнес зарабіць на цікаўнасці менчукоў да рэлігіяў свету – аналізуем у рубрыцы «Сакрэт фірмы».

Пакупкі ў інтэрнэце з новымі правіламі

Тэлефон Samsung Galaxy S5 на e-bay каштуе $ 200. Калі заплаціць падатак, ён будзе каштаваць ужо $ 266. У беларускіх крамах той самы тэлефон можна набыць за $ 350. З вас бяруць дадатковыя $ 60, але вы ўсё яшчэ ў плюсе амаль на сотню.Што ўсё яшчэ танней замаўляць за мяжой, а ад чаго варта адмовіцца? Ды якія існуюць шляхі абысці новыя правілы перасылкі тавараў з-за мяжы – глядзіце ў рубрыцы «Свая кішэня».

Пенсіянераў прымушаюць набываць вадзяныя фільтры

Маці Вольгі набыла вадзяны фільтр за кошт, удвая больш за рынкавы кошт прылады. А потым кампанія-прадавец яшчэ і падала на Вольгу ў суд – за востры каментар на інтэрнэт-форуме. Фільтр застаўся на кухні, суд скончыўся мірам, а кампанія-прадавец працягвае працаваць на менскім рынку.Да пенсіянераў часта прыходзяць «супрацоўнікі Вадаканалу» ці «супрацоўнікі ЖЭСу» і прапаноўваюць дарагія і непатрэбныя прылады. Як апазнаць не самых сумленны прадаўцоў і ці можна з імі змагацца – глядзіце ў рубрыцы «Барані свае».