Мaю прaвa Ці вырашаюцца праблемы пасля зваротаў да Лукашэнкі?


У папярэднім выданні «Маю права» падманутыя аўтаўладальнікі звярталіся да Аляксандра Лукашэнкі. Ці даюць вынік такія звароты, глядзіце ў відэасюжэце вышэй.

Пацярпелі людзі праз махлярскую дзейнасць аўтагаўсу «АўтаКомпаніСэвэн». Кампанія брала на камісію патрыманыя аўтамабілі: частку прадавала сама, а частку аддавала на рэалізацыю індывідуальным прадпрымальнікам, але грошы ўладальнікам аўтаў не вярталіся.

Сюжэт з папярэдняга выдання «Маю права» са зваротам да Аляксандра Лукашэнкі:

Следства ў справе цягнулася больш за два гады. Суд абавязаў вярнуць транспартавыя сродкі пацярпелым – ранейшым уладальнікам. Аднак больш за 700 асобаў у выніку засталіся і без грошай, і без аўтаў. Сярод іх і нашая гераіня спадарыня Галіна з Бабруйску.

Чатыры гады таму яна набыла аўтамабіль «Audi» у свайго калегі і літаральна праз 10 дзён даведалася, што аўта праходзіць у справе «АўтаКомпаніСэвэн». Чатыры гады аўтамабіль прастаяў на стаянцы. А днямі па яго прыйшлі судовыя выканаўцы – каб канфіскаваць транспартавы сродак і перадаць ранейшай уладальніцы.

А гэта – апошняе выданне праграмы «Маю права» цалкам:

Глядзі таксама
Каментары