Ці выгадна разводзіць катоў і сабак?


Аляксандр трымае пару аляскінскіх маламутаў. Сёлета ў іх нарадзіліся два шчанюкі. Кожны шчанюк – гэта $ 300 чыстага прыбытку. Але сабака не шафа – пакуль шчанюка не набылі, яго трэба карміць, лекаваць, выхоўваць і лашчыць.

Як падзарабіць на распаўсюджаных ды экзатычных хатніх гадаванцах і ці прыносяць жывёлы заўважны прыбытак – разбіраемся ў праграме «Асабісты капітал».