Ці войска з народам?


Падпалкоўнік Віталь Чырвінскі, які быў змушаны сысці з пасады выкладчыка Вайсковай акадэміі, распавядае пра складаны выбар, які давялося рабіць не толькі яму.

У студыі «Размовы» Віталя Цыганкова падпалкоўнік Віталь Чырвінскі распавядае, чаму не здолеў надалей займацца справай, якою быў гэтак захоплены: яго проста змусілі сысці. На думку адмыслоўца, вельмі важна, каб у войску заставаліся сумленныя людзі.

«Калі заўтра будзе хваля гэтых рапартаў, пачнуць людзі сыходзіць з войска, хто там тады застанецца? Там больш як дастаткова сумленных людзей, яны з народам, яны жыццё за Радзіму аддадуць не задумваючыся. Таму цкаваць войска нельга», – выказаўся падпалкоўнік Чырвінскі.

Падрабязней пра тое, чаму сумленных афіцэраў выціскаюць з войска, глядзіце ў поўнай версіі «Размовы» Віталя Цыганкова.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum