«Лібералізацыя прадпрымальніцтва»: што думаюць ІП?


Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка выказаўся пра новы законапраект, які вынеслі на разгляд Аляксандрам Лукашэнкам.

Галоўны дакумент дзеля лібералізацыі айчыннай эканомікі – так называюць праект дэкрэту «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Палажэнні дэкрэту закліканыя спрасціць жыццё прадпрымальнікам.

Сярод іншага, прапануецца сістэматызаваць і скараціць адзіныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні і патрабаванні пажарнай бяспекі. Больш празрыстай плануюць зрабіць і сістэму збору падаткаў – у прыватнасці забараніць увядзенне новых збораў і падвышэнне падатковых ставак да 2020 года. Паводле праекту дэкрэту, мае зменшыцца ўмяшальніцтва дзяржавы ў працу субʼектаў гаспадарання і быць узмоцненае самакіраванне бізнесу. Акрамя гэтага – скасаванне адміністратыўных барʼераў (а гэта атрыманне шматлікіх даведак і ўзгадненняў) і ўдасканаленне працэсу ліцэнзавання розных відаў дзейнасці. У «Гарачым каментары» – старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.