Ці ведаюць жыхары Рагачова свайго выбітнага земляка – Уладзіміра Караткевіча?


Караткевіч праславіў рагачоўцаў у творах, а яны і паняцця пра гэта не маюць

Сёлета Дзень беларускага пісьменства пашчасціла правесці жыхарам Рагачова. А хто з беларускіх аўтараў найбольш уславіў рагачоўцаў у сваіх творах?

Натуральна, Уладзімір Караткевіч. Вядома, што яго натхнялі жыхары гэтага гораду, высокія дняпроўскія берагі ды мінуўшчына Рагачова і яго наваколля. А ці ведаюць пра гэта рагачоўцы? Глядзіце ў нашым першым рэпартажы.

Пратэст супраць рэканструкцыі мосту ў Магілёве

У Магілёве ідзе рэканструкцыя галоўнага гарадскога мосту праз Дняпро. У выніку маштабнай будоўлі мост падоўжыцца амаль на 12 метраў і пашырыцца больш як на 13 метраў.

Але адмыслоўцы-гісторыкі наракаюць на тое, што ў выніку змянення ландшафту ў старой частцы гораду знікнуць або будуць перабудаваныя аўтэнтычныя помнікі архітэктуры. Магілёў больш не будзе такім, як раней.

Байдаркі – спорт як альтэрнатыва часу за кампʼютарам

У сучасным свеце кампʼютарных тэхналогіяў мы ўсё больш часу праводзім за рознымі прыладамі. У вольны час людзі ляжаць на канапах перад тэлевізарам і амаль зусім не бываюць на свежым паветры.

А вось энтузіясты з Барысава – супраць такога ладу жыцця. Аматары экстрыму на добраахвотных пачатках стварылі клуб «Каяк», у якім навучаюць вяслярнаму сплаву ўсіх ахвотных, ад малых да вялікіх.

Віталь Воранаў – дудар з Глыбокага

Віталь Воранаў захапляецца ігрою на дудзе і хоча адрадзіць дударскую справу на Глыбоччыне. Тут жылі ягоныя бацькі і дзяды, таму ён не парывае сувязі з роднаю зямлёю, хаця сам жыве за мяжою. На лета Віталь плануе правесці першы рэгіянальны дударскі фэст у Глыбокім.