Ці ведалі вы, што «вашае» жытло насамрэч належыць дзяржаве?


Жытло савецкага ўзору задумвалася як цалкам дзяржаўнае і дзяржаўнымі гіганцкімі структурамі абслугоўвалася. Сёння ўласнік кватэры – просты чалавек, але абслугоўвае тую кватэру цэлае міністэрства ЖКГ, і на яго рашэнні простаму чалавеку паўплываць немагчыма.

Газавыя, ацяпляльныя, водаправодныя, вентыляцыйныя, электрычныя, тэлевізійныя, тэлефонныя, каналізацыйныя сеткі, вываз смецця, ліфты, аўтастаянкі – без усяго гэтага сучасны дом мёртвы і не мае цаны. Але ўсім пералічаным так ці іначай кіруе дзяржава. Так што вам, калі падумаць, належыць не само жытло, а толькі права жыць у ім.

«Тым часам дзеля ўсё большай колькасці гэтак званых уласнікаў іхныя ячэйкі ў мурашніках, пабудаваных на дзяржаўнай зямлі – не па кішэні. З новага году аплата падвысіцца на чвэрць», – дадае эксперт праграмы «Асабісты капітал» Міхал Залескі.

Прагназуецца, што за стандартную двухпакаёўку камуналка замест сёлетніх 58 рублёў, у наступным годзе будзе 72. А як будзе выглядаць структура камуналкі ды як чыноўнікі плануюць развязваць праблемы ЖКГ – глядзіце ў сюжэце праграмы «Асабісты капітал» (відэа вышэй).

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» цалкам: