Профіль пакалення Ці складана заснаваць краму гэндмэйду?


Воля Саўле ідзе ў госці да Наталлі, якая стамілася працаваць на непажаданай працы і заснавала ўласную краму гэндмэйду і дызайнерскіх падарункаў.https://www.youtube.com/watch?v=fWdBp4em3Xg&feature=youtu.beЯк навучыцца не толькі прымаць, але і дарыць падарункі? Месца, дзе можна знайсці самыя прыгожыя рэчы на любы густ ды на любы бюджэт, мы для вас знайшлі. Дарэчы, гэта не адзіная радзінка гэтай студыі: гаспадыня ўтульнай прасторы прэзентуе працы менавіта беларускіх дызайнераў ды мастакоў.

«Падарункі гэта заўсёды такая радасць. І мне падаецца, што дарыць людзям радасць – той стымул, які вымушае мяне і ўсю маю каманду кожны дзень уставаць і ісці на працу. Гэта не толькі крама, гэта студыя, студыя дэкору, студыя падарункаў і любой творчасці. Таму што той бэкграўнд, які я маю, які збіраю, пашыраю, гэта цэлая база мастакоў, дызайнераў, гэндмэйдэраў, рамеснікаў, якія працуюць проста ў безлічы тэхнікаў і ў безлічы напрамках», – распавядае Наталля, якая заснавала краму «Dodo».

Дзяўчына заўсёды марыла заснаваць уласную краму гэндмэйду. Аднойчы пачала яе рэалізоўваць, калі стамілася працаваць «на непажаданай працы і на непажаданых людзей».

«Вельмі шмат такіх крамаў зʼявілася менавіта ў Менску, і я радая, што яны зʼяўляюцца таксама на перыферыі, у розных гарадах. Таму што гэта як з кавярнямі: чым іх болей, тым больш пашыраная гэтая культура піцця кавы. Я думаю, чым больш будзе зʼяўляцца такіх крамаў, тым лепш будзе для такога нашага спажывецкага ладу жыцця», – працягвае Наталля.

Больш разважанняў пра мастацтва і цяжкасці бізнесу – у відэаверсіі вышэй.НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары