Ці Расеі патрэбны Еўразвяз для перамоваў па Беларусі? «ПраСвет» з Сяргеям Пелясою

Тэмы праграмы:

Размова Мэркель з Ціханоўскаю была закрытая. Што раскрыў дарадца?

Тры дні Святлана Ціханоўская правяла ў Берліне, сустрэлася з канцлеркаю Нямеччыны Ангелаю Мэркель, з віцэ-канцлерам Оляфам Шольцам і міністрам фінансаў, а таксама з дэпутатамі бундэстагу ды правяла онлайн-канферэнцыю з дэпутатамі французскага парламенту. Нямецкія медыі назвалі Ціханоўскую лідаркаю беларускіх пратэстаў. Вынікі ейнага візіту ў Нямеччыну падвядзе Наста Ільіна.

Межы Польшчы ды Еўразвязу для беларусаў будуць адкрытымі

Расея лічыць Беларусь сваёй зонай уплыву і не лічыць Еўразвяз удзельнікам для дыялогу на беларускім крызісе. Дыпламатычную вайну супраць Захаду, ролю лідараў Францыі ды Нямеччыны ў вырашэнні сітуацыі ў Беларусі каментуе Каміль Клысіньскі, старэйшы аналітык Цэнтру усходніх даследаванняў з Варшавы.

Беларускія пілоты хаваюць палёты ў Азербайджан. Як Лукашэнка ўзбройваў рэжым Аліева?

Канфлікт у Нагорным Карабаху разгараецца з новаю сілай, а Лукашэнка тым часам вядзе перамовы з кіраўнікамі абодвух бакоў супрацьстаяння. Што са зброі пастаўляў рэжым Лукашэнкі ў Азербайджан? Якія грузы перавозяць беларускія транспартавыя самалёты ў Баку і чаму яны хаваюць свае маршруты? Адказы шукаў Зміцер Міцкевіч.

Як і чаму пачаўся карабахскі канфлікт? Інтэрв’ю з Манвэлам Саргсьянам, лідарам армянаў, якія ў Азербайджане змагаліся за права на самавызначэнне

Манвэл Саргсьян быў лідарам армянаў, якія ў Азербайджане змагаліся за права на самавызначэнне, гэтак званага карабахскага руху армянаў. Потым ён працаваў дарадцам у міжнародных справах прэзідэнта самаабвешчанай рэспублікі Арцах. Менавіта ён быў адным з аўтараў рэвалюцыі, у выніку якой два гады таму армяне скінулі рэжым рэспубліканцаў, якім кіравалі карабахцы Робэрт Качар’ян і Сэрж Саргсьян. Пра тое, як і чаму пачаўся карабахскі канфлікт у інтэрв’ю з Манвэлам Саргсьянам.

Улада зноў мяняецца ў Кыргызстане. Але чаму гэта не рэвалюцыя?

Адзін дзень спатрэбіўся апазіцыі ў Кыргызстане, каб заняць будынак парламенту і мясцовы Белы дом пасля абвяшчэння вынікаў парламенцкіх выбараў. Вось беларусам бы павучыцца, кажуць некаторыя каментатары. Праўда, яшчэ зусім не развязанае пытанне: ці перамагла кіргізская рэвалюцыя ды наагул – ці рэвалюцыя гэта? Пра такія розныя рэвалюцыі на постсавецкае прасторы – Усевалад Шлыкаў.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 20:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота на прэв’ю: kremlin.ru

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Чаму Захад рэагуе так позна? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Захаду трэба рыхтавацца да падзення Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Ці Захад спыніць Лукашэнку на сваёй мяжы? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Ці Захад прызнае Лукашэнку легітымным? Інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай у «ПраСвеце» з Алінаю Коўшык

Пуцін вядзе гібрыдную вайну рукамі Лукашэнкі? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Сарвацца з крамлёўскага ланцуга ўсё цяжэй? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Ці будзе Пуцін абараняць свайго васала да канца? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Чаму Лукашэнка неймаверна раздражняе Пуціна? «Прасвет» з Алінаю Коўшык