Гарачы каментар Ці прызнаюць «лайкі» у сацсетках абразай Лукашэнкі?


Прадпрымальнік з Наваполацку Генадзь Бераснёў распавёў, за што праваахоўнікі забралі ў яго планшэт.

Ставіў гэтак званыя «лайкі» у групе «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» – прыйшлі з ператрусам. У дачыненні наваполацкага прадпрымальніка Генадзя Бердзенева праводзіцца праверка паводле факту абразы прэзідэнта.

Праваахоўнікі атрымалі заяву ад іншага наваполацкага прадпрымальніка, які адзначае, што Бердзенеў «лайкаў» неадпаведныя допісы ў «Аднакласніках». Справа стварае прэцэдэнт, бо кожны, хто выказвае незадаволенасць уладаю, можа аўтаматычна трапіць пад пераслед за абразу прэзідэнта. А паводле гэтага артыкулу можа пагражаць як адміністратыўная, гэтак і крымінальная адказнасць. У «Гарачым каментары» – Генадзь Бердзенеў.

Чытайце таксама:

Глядзі таксама
Каментары