Ці прамовіць Алексіевіч «Жыве Беларусь!» на ўручэнні Нобэля?


«Прамова 10 снежня на ўручэнні Нобэлеўскай прэміі, думаю, будзе больш палітычная, а не толькі пра творы. Але ўсе адно гэта будзе пра чалавека. Пра чалавека ў сучасных абставінах. Надзея некаторых беларусаў, што яна скажа «Жыве Беларусь!», не спраўдзіцца», – прагназуе Вадалажская.

Чаму ўладам і афіцыйным медыям як мову адняло, а ў той частцы грамадства, якое святкуе першага беларускага Нобэля, змест адмысловай лекцыі Святланы Алексіевіч выклікаў вялікія дыскусіі? Чаму да ўганаравання Алексіевіч агрэсіўна паставіліся ў Расеі? Ці гатовая пісьменніца быць нейкім камертонам для беларускага грамадства і ці гатовае грамадства прыняць яе за камертон такой, якая яна ёсць?Падрабязней – у «Размове Калінкінай».