Ці паспеем падрыхтавацца да другой хвалі эпідэміі?


Пакуль беларускія дактары не могуць вызначыць, ці наблізіліся мы да піку эпідэміі каронавіруснай інфекцыі, краіны, якія раней сутыкнуліся з COVID-19, рыхтуюцца да другой хвалі хваробы.

Госць «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча, кандыдат біялагічных навук Васіль Вус зазначае, што другая хваля каронавіруснай інфекцыі прыйдзе непазбежна, але, хутчэй за ўсё, будзе менш небяспечнай. Адзіны сродак засцерагчыся ад новай хваробы – вакцынацыя.

«Цывілізаваныя краіны ліхаманкава намагаюцца стварыць вакцыну. Работа складаная, дарагая. Відавочна, што размова ідзе пра шмат месяцаў. Не варта чакаць з’яўлення вакцыны раней, чым напрыканцы гэтага года», – патлумачыў госць студыі.

Таксама ў эфіры «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча:

  • Якія лекі ад каронавіруснай інфекцыі можна лічыць найбольш надзейнымі?
  • Чаму так складана зрабіць вакцыну ад COVID-19?
  • Ці можна стрымаць хваробу без каранціну?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: ru.freepik.com, publicdomainpictures.net