Ці пагражае рускамоўным гвалтоўная беларусізацыя?


Хачу працягнуць тэму цытатаю: «Несумненна, трэба падтрымліваць беларускую мову. Але яе нельга «супрацьстаўляць расейскай». І ўвогуле моўнае пытанне не варта супрацьпастаўляць. У нашым грамадстве дастаткова складаная сітуацыя з гэтым, і грамадства трэба аб’ядноўваць, а не дзяліць» – сказаў Алег Макараў, кіраўніку дзяржаўнага Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў у адказ на пытанне пра магчымыя рызыкі перавагі расейскага кантэнту ў беларускай інфармацыйнай прасторы.

Юры Дракахруст, аглядальнік беларускай службы Радыё «Свабода»:

«Вядомыя вынікі апошняга перапісу, сёлета будзе новы. 10 гадоў таму прыкладна палова беларускіх грамадзянаў казала пра тое, што ў іх родная мова – беларуская, і 23 адсоткі казалі, што яны і ўдома таксама гавораць па-беларуску. Носьбітаў астатніх моваў, акрамя беларускай і рускай, няшмат. Сітуацыя такая, што будзе ў 2019 годзе сказаць складана. Гэтае падзенне з перапісу 1999-га да 2009-га году – некаторыя лічаць, што гэта трэнд, што і далей будзе зніжэнне. Я так не думаю. […]

Мова – гэта нацыянальны індыкатар. Магчыма, гэта занадта радыкальная пазіцыя, што без мовы няма нацыі, што без мовы няма нацыі – гэта можа не зусім так, але тое, што мова не мае значэння – гэта няпраўда. І гэтыя ж перапісы, якія я прывёў, пра гэта сведчаць. 50 адсоткаў кажуць, што іх родная мова беларуская, і толькі 23 адсоткі кажуць, што яны ўдома гавораць па-беларуску. А чаму людзі, якія ўдома гавораць па-расейску, кажуць, што ў іх родная беларуская? Значыць, у іх ёсць пэўны сентымент да гэтай мовы, значыць, усё ж такі ёсць пэўная адметнасць…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Беларусы адказваюць: ці не пагражае беларусізацыя рускамоўным у нашай краіне?

belsat.eu