Размова Ці пачне Лукашэнка аперацыю «Пераемнік»?


Коля ці Віктар? Размаўляем пра тое, ці гатовы Аляксандр Лукашэнка сысці на пенсію.

Падчас дыктатуры змена ўлады заўжды звязаная з вялікімі праблемамі. Рана ці позна гэты лад знікне ў Беларусі. Аднак да гэтага людзі мусяць перамагчы прагу ўлады, упэўнены госць праграмы «Размова» са Святланай Калінкінай – дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў Аляксандр Дабравольскі. Ці думае ўвогуле Аляксандр Лукашэнка пра адстаўку?

«Ён думае, ён жа не хоча чакаць сваёй смерці, як усе, вымушаны гэта рабіць. Ён хоча неяк нармальна жыць, каб і сям’я неяк нармальна жыла. Адзінае, што ён, як кажуць, на тыгры сядзіць. Калі саскочыць, тыгр яго з’есць», – гэтак Аляксандр Дабравольскі выказаўся аб перспектывах сыходу Аляксандра Лукашэнкі з пасады.

Ці маюць рацыю тыя, хто кажа, што пераемнікам можа стаць старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар?«Лукашэнка не верыць нікому – нават, я думаю, і ўласнаму сыну, у ягоныя здольнасці ўтрымаць сітуацыю. Гэта такая невырашальная праблема, калі чалавек падцягнуў пад сябе ўсё, здаецца, кіруе ўсім. Усе іншыя прызвычаіліся да таго, што яны ні да чаго не здольныя, і калі выявіш ініцыятыву, атрымаеш па руках. Кім трэба быць, каб прымушаць усё грамадства чакаць тваёй смерці?!» – задае рытарычнае пытанне госць праграмы.

Глядзіце «Размову» Святланы Калінкінай з дырэктарам Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў Аляксандрам Дабравольскім цалкам, каб даведацца, колькі могуць красці чыноўнікі ды чаго баіцца Лукашэнка.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Глядзі таксама
Каментары