Ці можна параўнаць скандал вакол «Смерці Сталіна» і істэрыю з-за «Мацільды»?


Аўтар культавай праграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў выказаўся пра фільм «Смерць Сталіна».

Мы, беларусы, усё-ткі пабачым «Смерць Сталіна». Сатырычны французска-брытанскі фільм, забаронены ў суседняй Расеі, сёння выйшаў у пракат у нашай краіне. Міністэрства культуры пасля доўгіх развагаў усё-ткі дало адпаведны дазвол. У «Гарачым каментары» – аўтар праграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў.