Ці Лукашэнка паедзе ў Польшчу без Пуціна? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Эксклюзіўныя інтэрв’ю з міністрам замежных справаў Літвы Лінасам Лінкявічусам пра патавую сітуацыю паміж Менскам і Вільняй і з экс-амбасадарам Польшчы ў Беларусі Лешэкам Шэрэпкам пра магчымы візіт Лукашэнкі ў Варшаву ў «ПраСвеце».

Больш пра тэмы міжнароднага падсумавання тыдня:

Казахскія ўрокі для Лукашэнкі

Мірны транзіт улады ў аўтарытарнай постсавецкай рэспубліцы – унікальны выпадак. Выпадак, які нагадвае іншым палітычным доўгажыхарам, што і яны ня вечныя. Нурсултан Назарбаеў склаў паўнамоцтвы прэзідэнта. Казахскі лідар сказаў, што надышоў час даць дарогу маладым, але з палітыкі не сышоў. Першы прэзідэнт Казахстану застаецца ва ўладзе ў якасці елбасы – лідара нацыі. Гэты тытул дае не толькі сімвалічныя, але і цалкам рэальныя паўнамоцтвы. Якія высновы з казахскай ракіроўкі варта зрабіць уладам Беларусі? Усевалад Шлыкаў.

Ці Лукашэнка паедзе ў Польшчу? Інтэрв’ю з Лешэкам Шэрэпкам, экс-амбасадарам Польшчы ў Беларусі

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда запрасіў Аляксандра Лукашэнку на сустрэчу, прысвечаную 80-й гадавіне пачатку Другой сусветнай вайны. Ці кіраўнік Беларусі скарыстаецца запрашэннем? Інтэрв’ю з былым амбасадарам Рэспублікі Польшча ў Беларусі Лешэкам Шэрэпкам.

Як Крэмль пасварыў Беларусь з Літвою, і прычым тут Каліноўскі?

Гатовасць Захаду адказаць на гібрыдную вайну Расеі. Тэма Віленскага форуму бяспекі не пакідае сумневаў, каго краіны NATO бачаць у ролі галоўнага ворага. А мы пытаем, якую ролю ў супрацьстаянні Захаду і Расеі грае Беларусь? Вольга Жарнасек і Сяргей Пеляса.

Ці Вільня блакуе дамовы паміж Беларуссю і Еўразвязам? Інтэрвʼю з Лінасам Лінкявічусам, міністрам замежных справаў Літоўскай Рэспублікі

У інтэрвʼю Сяргея Пелясы з Лінасам Лінкявічусам міністр замежных справаў Літоўскай Рэспублікі распавядае пра патавую сітуацыю паміж Беларуссю і Літвою, каментуе запрашэнне Лукашэнкі ў Польшчу і ў Брусель, а таксама тлумачыць рашэнне Вільні пра тое, каб змяніць ранейшы праект і падпісаць магілу Кастуся Каліноўскага ў тым ліку па-беларуску.

Затрымаць Мілошэвіча бомбамі. Албанец і серб – пра натаўскія бамбаванні Югаславіі

Роўна 20 гадоў назад 24 сакавіка 1999 года авіяцыя NATO нанесла першыя ўдары па абʼектах на тэрыторыі Сербіі. Мэтай аперацыі «Саюзная сіла» было завяршэнне сербска-албанскага канфлікту і этнічных чыстак на тэрыторыі Косава. У гэтым аўтаномным рэгіёне разам жылі албанца і сербы. Нашыя карэспандэнты Ігар Кулей і Дзяніс Дзюба адправіліся ў Сербію і Косава, каб знайсці сведак тых падзеяў. Вашай увазе – наш эксклюзіўны рэпартаж пра жывых ахвяраў вайны з двух бакоў.

belsat.eu