Ці Лукашэнка адважыцца купіць нафту праз Польшчу? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Ці суды над пратэстоўцамі паўплываюць на дачыненні Беларусі з Еўразвязам?

Шэнгенскія візы будуць таннейшымі ўжо сёлета, а пры якіх умовах магчымы поўны бязвіз паміж Беларуссю ды Еўразвязам? Што ў бліжэйшы год нас чакае на лініі Менск – Брусэль? Інтэрв’ю з Андрэям Казакевічам, дырэктарам Інстытуту «Палітычная сфера».

Гуцэрыеў, дапамажы: ці скончыўся «нафтавы эмірат» Лукашэнкі?

Група расейскіх нафтавых кампаніяў «Сафмар», што належыць блізкаму сябру Аляксандра Лукашэнкі, расейскаму алігарху Міхаілу Гуцэрыеву, абвесціла, што гатовая забяспечыць экспарт нафты ў Беларусь у поўным аб’ёме і пры гэтым выканаць усе абавязкі ў продажы нафты на ўнутрырасейскі рынак. Кампаніі Гуцэрыева здабываюць 18 мільёнаў тонаў нафты на год, а Беларусі патрэбныя 24. Пра цяжкую сітуацыю, у якую трапілі беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, у матэрыяле Ігара Кулея.

Нафту ў Беларусь можна пастаўляць праз Польшчу. Ці Лукашэнка асмеліцца?

Каб у Беларусь з Польшчы пайшлі камерцыйныя, рэгулярныя пастаўкі нафты – трэба будаваць інфраструктуру. На гэта няма афіцыйнай зацікаўленасці з беларускага боку. Афіцыйны Менск павінен звярнуцца па такія пастаўкі. Ці Лукашэнка гатовы пайсці на такі крок, улічваючы магчымую рэакцыю Масквы?

Інтэрв’ю з польскім экспертам па энергетыцы Войцехам Якубікам, рэдактарам парталу Biznesalert.pl

Вайны ЗША з Іранам не будзе

2020-ы год толькі паспеў пачацца, як свет стаў на мяжы маштабнага ваеннага канфлікту. Тыдзень таму на асабісты загад Доналда Трампа ў Багдадзе ліквідавалі генерала Корпусу вартаўнікоў Ісламскае рэвалюцыі Касэма Салеймані. У адказ Тэгеран нанёс ракетныя ўдары па дзвюх амерыканскіх ваенных базах у Іраку. Напружанне ў рэгіёне сягнула зеніту і… пайшло на спад. Матэрыял Усевалада Шлыкава.

Эрдаган і Пуцін дзеляць Лівію

Турцыя накіроўвае свае войскі ў Лівію, каб дапамагчы прызнанаму ААН Ураду нацыянальнага адзінства як мінімум не знікнуць пад ударамі войскаў генерала Хафтара. Хто адправіцца ваяваць, якіх мэтаў імкнецца дасягнуць прэзідэнт Турцыі Эрдаган? Адказы шукаў Зміцер Міцкевіч.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.