Ці інтэграцыю з Расеяй можна спыніць? Эканоміка з Чалым


Пагроза незваротнай страты суверэнітэту ці чарговая паказуха ў стылі «нафта за пацалункі»? Што хаваецца за чарговымі інтэграцыйнымі дамоўленасцямі Масквы і Менску?

Пасля сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі 7 снежня 2019 года вонкава ўсё выглядае так, быццам нічога не здарылася. Аднак, на думку эканаміста Сяргея Чалага, насамрэч Пуцін і Лукашэнка мусілі дасягнуць пэўных дамоўленасцяў, якія, хутчэй за ўсё, ёсць падзеямі гістарычнага маштабу.

«Мы падыходзім да завяршэння доўгага дзесяцігоддзя праекту інтэграцыі, заснаванага на эканамічных інтарэсах, які пачаўся з Мытнага саюзу, потым – Адзінай эканамічнай прасторы, потым – Еўразійскага эканамічнага саюзу. І цяпер стаіць пытанне рэанімацыі, напаўнення эканамічным зместам палітычнай дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы», – мяркуе адмыслоўца.

Ці прайшла Беларусь пункт незвароту ў шматгадовым інтэграцыйным працэсе?

Што чакае Беларусь і беларусаў, калі Масква і Менск не дамовяцца? А таксама – як Менскі аўтазавод інтэгруецца ў тэхналогіі блокчэйн ды ў які нябачны кошт выліваюцца Беларусі нізкія акцызы на цыгарэты і алкаголь? Пра гэта ды іншыя працэсы, якія будуць уплываць на беларусаў у будучым годзе, глядзіце ў чарговым выданні праграмы «Давайце разбірацца». Аналіз ад эканаміста Сяргея Чалага.

Праграму Станіслава Івашкевіча «Давайце разбірацца» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.