Размова Ці гатовы Лукашэнка сысці?


У парламент больш не пусцяць нават умоўна апазіцыйных асобаў, ніякай «мяккай беларусізацыі» не будзе, а пераемніка прэзідэнта не вызначылі. Такія высновы пасля звароту Аляксандра Лукашэнкі да Нацыянальнага сходу і народу зрабіў палітычны аглядальнік радыё «Свабода» Віталь Цыганкоў.

У эфіры «Размовы Калінкінай» Віталь Цыганкоў зазначыў, што апошняя прамова Лукашэнкі не мела, бадай, ніякага стратэгічнага сэнсу. Усё, што агучыў прэзідэнт, гэта вельмі прыблізныя даты будучых выбараў у парламент і на прэзідэнцкую пасаду.

«Калі б Лукашэнка папрасіў кагосьці зрабіць яму дэвіз для выбарчай кампаніі, я б адной фразай за вялікія грошы прапанаваў бы яму такі: «Стабільнасць замест развіцця». Гэтая стабільнасць замест развіцця гучыць у кожнай ягонай фразе. У стратэгічным сэнсе ўражвае, наколькі ён не хоча кранаць ні таго, якой будзе краіна, ні якая там будзе эканоміка, ні куды мы пойдзем. Раней хоць ён казаў пра Расею. Гэта можна было крытыкаваць, спрачацца, гэтым можна было абурацца. Цяпер ён нават не кранае Расею», – заўважыў Цыганкоў.

У эфіры «Размовы Калінкінай» з Віталём Цыганковым таксама абмеркавалі:

  • Ці гатовы Лукашэнка сысці?
  • Што агульнага паміж уладай і дранікамі?
  • Чаму ў дзейнага прэзідэнта гэтак і не з’явілася канкурэнтаў?
Глядзі таксама
Каментары