Ці гатовая ўлада да кампрамісу?


Беларуская рэвалюцыя зацягнулася. Чым гэта пагражае кожнаму з нас? Даведаемся ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з былым часовым павераным у справах Беларусі ў Швейцарыі Паўлам Мацукевічам.

«Ёсць дзве рэчы, якіх рэальна баіцца ўлада, ёсць тыя рэчы, якія яна гатовая слухаць. Гэта нацыянальная стачка, забастоўка вялікіх дзяржаўных прадпрыемстваў і пратэст, з якім яна нічога не ў стане зрабіць», – лічыць Павел Мацукевіч, які падкрэсліў, што да такіх буйных акцыяў трэба рыхтавацца. І зусім не так, як было з ультыматумам Святланы Ціханоўскай.

Таксама былы дыпламат заўважыў: дыялог паміж уладамі ды народам ніколі не зможа задаволіць абодва бакі, бо для ўладаў найважнейшы пункт – захаванне Лукашэнкі на пасадзе, а для пратэстоўцаў – ягоны сыход.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Danil Shamkin/NurPhoto via ZUMA Press / Forum, belsat.eu