Ці гатовая Беларусь да змагання з каронавірусам? Адказваюць эксперты

Выпадак каронавірусу зарэгістравалі ў Менску. Журналісты «Белсату» спыталі экспертаў, што рабіць беларусам у гэтай сітуацыі.

Каронавірус ужо ў Беларусі. Хворы – 21-гадовы іранскі студэнт, які навучаецца ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Малады чалавек вярнуўся з Баку тыдзень таму. У медычным каранціне – а гэта зачыненыя боксы Менскай інфекцыйнай больніцы – знаходзіцца не толькі захварэлы, але і яго атачэнне, у прыватнасці 26 аднагрупнікаў і 7 выкладчыкаў. Рэктар БНТУ супакойвае, што ўсё пад кантролем, хоць з-за каронавірусу БНТУ пераводзіцца на індывідуальную праграму навучання.

Заклікалі не паддавацца паніцы і аптэкі. У сталіцы грамадзяне скупляюць маскі і антывірусныя прэпараты. Наплыву наведнікаў, большага за звычайны ў 40 разоў, не вытрымаў і спыніўся сайт сістэмы браніравання аптэчнай сеткі ADEL. Каб прыняць запыты, на працу вышлі нават працаўнікі, якія афіцыйна знаходзяцца ў адпачынку. Урэшце, міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік заявіў, што клінічных сімптомаў каронавірусу ў студэнта з Ірану няма. Выяўленыя лабараторна фрагменты РНК каранавірусу могуць сведчыць пра тое, што хлопец быў носьбітам вірусу альбо перанес хваробу ў лёгкай форме.

Мы паразмаўлялі з Алінай Волчанка, кандыдатам медычных навук і эпідэміёлагам:

«Сапраўды, няма ніякіх падстаў для панікі. І на самай справе вірус не страшнейшы, не сур’ёзнейшы, чым іншыя вострыя вірусныя інфекцыі. Самае страшнае, што можа адбывацца, – гэта паніка насельніцтва, якое знаходзіцца ў недасведчанасці, якому не хапае інфармацыі і яны гатовыя абараняцца тым, што ў іх ёсць, то што яны разумеюць і ведаюць».

28-га лютага стала вядома пра яшчэ адзін выпадак медычнай ізаляцыі ў Беларусі – гэтым разам у Лідзе. Блогера Дзмітрыя Кандзіранду, які з дзеўчынаю вярнуўся з Кітаю, забралі ў інфекцыйнае аддзяленне лідскай больніцы. Аднак праз гадзіну пасля таго, як Дзмітрый змясціў ВКонтакте відэа, дзе распавёў пра сваю сітуацыю, яго адпусцілі дадому, сказаўшы, што аналіз на каронавірус даў адмоўны вынік, і ён здаровы. Пра гэта размаўляем з самым Дзмітрыем, а таксама з лекарам гарадзенскага гарадскога шпіталю Уладзімірам Пруднікавым.

Працяг глядзіце ў відэа.

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Андрэй Юркоў: Абсурднасць гэтай сітуацыі нават паўплывала на суддзю

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела

Блогу NEXTA больш не будзе. Яго заменіць новы праект