Ці дапаможа Трамп беларускім IT-шнікам?


Каранціну ў Беларусі ўсё яшчэ няма. Між тым, фактычна цэлая сфера ўжо сыйшла на самаізаляцыю: ІТ-кампаніі масава адпраўляюць сваіх супрацоўнікаў на аддаленую працу. Але бяспека ад каронавіруса не ратуе ад іншых бед.
ІТ-сфера выглядала ледзь не адзінай жыццяздольнай галіной беларускай эканомікі. Прынамсі, да таго, як сусветную эканоміку не ахапіў крызіс, звязаны з распаўсюдам каронавіруса. Непрыемныя змены чакаюць і беларускую «айцішку».
Ужо сёння некаторыя буйныя кампаніі заявілі аб скарачэнні штату і анансавалі змяншенне заробку. Магчыма, рынак зможа справіцца з гэтым, магчыма — не.
«Зараз такая сітуацыя, што ніхто не ведае. Колькі гэта ўсё працягнецца. Ніхто не ведае, якая галіна наступная ў гэтым ланцужку пойдзе банкроціцца. Цяжка вельмі прагназаваць, але я ўжо чуў і не ад аднаго ўаладальніка кампаніі, што такога крызіса на іх памяці не было», — распавядае ў эфіры «Размовы» Святланы Калінкінай ІТ-менеджэр Сяргей Лаўрыненка.
Пры гэтым госць праграмы адзначыў, што церпяць у першую чаргу тыя кампаніі, якія займаліся праектамі звязанымі з турызмам, падарожжамі і іншымі сферамі, якія ўжо пацярпелі ад каронакрізіса.

Больш пра тое, што чакае ІТ у бліжэйшы час, у «Размове» Святланы Калінкінай з ІТ-менеджарам Сяргеем Лаўрыненкам.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.