Ці далучацца да пратэстаў ІП будаўнікі?

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=VEp7yE4rwt0&feature=youtu.be”][vc_column_text]Дрэнна ў нашай краіне жывецца не толькі індывідуальным прадпрымальнікам. І не толькі яны гатовыя бараніць сваё права на годнае жыццё. Каля сотні працаўнікоў менскага домабудаўнічага камбінату на сорак хвілін спынілі сваю працу, патрабуючы ад кіраўніцтва прадпрыемства падвышэння заробкаў і выплаты прэміяў. Паводле будаўнікоў, іх зарплаты ўпалі ўдвая. Кіраўніцтва паабяцала разабрацца.Вось толькі як разбірацца і ці за гэтым стыхійным страйкам не пачнуцца наступныя, улічваючы ахавую сітуацыю і на дадзеным камбінаце, і ў айчыннай прамысловасці ўвогуле? Толькі за студзень абʼёмы яе вытворчасці ўпалі амаль на 7 адсоткаў у параўнанне з аналагічным леташнім перыядам. У мінусе літаральна ўсё: горназдабывальная прамысловасць, апрацоўванне і ўтылізацыя адкідаў, забеспячэнне электраэнергіяй, газам, вадою і кандэнсаваным паветрам, хімічная вытворчасць, машынабудаўніцтва і г.д.

«Бяда не ў тым, што сітуацыя цяжкая. Самая вялікая бяда – неадэкватная рэакцыя ўладаў на тое, што адбываецца. Нас запэўніваюць, што ніякага крызісу няма, што безадказныя чыноўнікі проста не хочуць працаваць. Замест гэтага павінна паўстаць адмысловая праграма па выхадзе з сацыяльна-эканамічнага крызісу і стварэнню новых працоўных месцаў», – адзначыў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук.

Больш у відэаматэрыяле!

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу