Ці была Рэч Паспалітая беларускай дзяржавай?


У гісторыі Беларусі ёсць даўгі ды значны па цывілізацыйных зменах перыяд Рэчы Паспалітай. Гэта час, калі на тэрыторыі адной дзяржавы суіснавалі шматлікія народы, гучалі розныя мовы, вызнаваліся разнастайныя формы рэлігіі і грамадскага жыцця. Сярод гэтай разнастайнасці ды моўна-культурнага багацця жылі і стваралі матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці беларусы.

У нашым сённяшнім грамадстве ды гістарычнай навуцы гэты перыяд застаецца ў цені Полацкага княства і Вялікага княства Літоўскага, адсунуты ў бок часамі Расейскай імперыі ды Савецкага Саюзу.

Рэч Паспалітая была тагачаснай формай дэмакратычнай дзяржавы, і мала хто з беларусаў сёння пра гэта памятае. Палітыкі таксама амаль ніколі яе не ўзгадваюць у сваіх выступах.

Паўстае пытанне: ці была Рэч Паспалітая таксама і беларускай дзяржавай? Бо пры ўсёй фармальнай і юрыдычнай федэратыўнасці Рэчы Паспалітай, яна досыць хутка ператварылася ў інструмент каланізацыі ўсёй прасторы Вялікага княства Літоўскага. Паспяховасць гэтага працэсу замацавала Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 году, у якой супольная з ВКЛ дзяржава называецца выключна Польшчай і ніводны народ акрамя палякаў там не згадваецца, а беларусам надалей застаецца шукаць сваё месца ў гісторыі.

Глядзіце іншыя выданні ток-шоу «Intermarium»: