Ці будзе беларуская армія ваяваць за незалежнасць?


Чаму ў Беларусі не атрымліваецца вызваліцца з-пад уплыву Расеі, як гэта зрабіла Фінляндыя 80 год таму, у эфіры «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча разважае філосаф, адзін з аўтараў кнігі «Востраў Суомі. Здзейсненая ўтопія» Канстанцін Скуратовіч.

У 1939 годзе распачалася савецка-фінская вайна, якая дапамагла Фінляндыі назаўжды выйсці з-пад уплыву Расеі. Чаму нас могуць навучыць падзеі таго часу?

Канстанцін Скуратовіч упэўнены, што для краінаў, якія размяшчаюцца ў зоне прыцягнення вялікай дзяржавы з імперскімі амбіцыямі, урокі савецка-фінскай вайны могуць быць вельмі карыснымі. Перш за ўсё таму, што могуць быць прыкладам змагання і абяцаным вынікам такой барацьбы. Госць праграмы зазначае, што сёння Украіна стала на шлях, які назаўжды выведзе яе ў шэраг еўрапейскіх краінаў. Ці здольная гэта зрабіць Беларусь?

«Калі пачнецца вайна, беларускае войска будзе паводзіць сябе, можа быць, не зусім так, як бы нам таго хацелася», – выказаў здагадку Канстанцін Скуратовіч.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.