Ці будзе Беларусь незалежнай? Застаўся месяц да падпісання пагаднення з Расеяй

8 снежня Лукашэнка і Пуцін павінныя падпісаць пагадненне аб так званай паглыбленай інтэграцыі. Што гэта азначае? Беларусь падводзяць да страты незалежнасці?

Афіцыйныя ўлады не раскрываюць, што закладзена ў дакументах, але супакойваюць народ: «суверэнітэт — гэта святое», а з Расеяй плануецца толькі эканамічная інтэграцыя. У той жа час шэраг вядомых аналітыкаў і грамадскіх дзеячаў упэўненыя, што пасля 8-га снежня можа здарыцца чарговая і нават фатальная памылка, якая нанясе страшны ўдар па Беларусі. Зрэшты, чырвоныя рысы ўжо перакрочаныя і Беларусь на мяжы паглынання, лічаць эксперты.

Некаторыя госці студыя лічаць, што кардынальных зменаў пасля 8 снежня не адбудзецца, але Беларусь у цяжкім эканамічным становішчы, выбрацца з якога надзвычай складана. Але магчыма.

Што здарыцца з краінай і чаго нам чакаць? Пра гэта ў студыі ток-шоу «Кожны з нас» дыскутуюць філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, паэт і палітык Уладзімір Някляеў, сацыёлаг Дзмітрый Грамакоў (Украіна), палітолаг і старшы аналітык «Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі» Андрэй Ягораў, палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў, дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў Аляксандр Дабравольскі, грамадскі актывіст Сяргей Бульба, эканаміст Леанід Фрыдкін, а таксама экс-старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Пры ўсёй нябачнасці пратэстаў супраціў не меншае, а толькі расце

«Выбары сфальсіфікаваныя. І што?» Скандальны выпуск ток-шоу «Кожны з нас»

Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння