Ці будуць беларускія сілавікі страляць у народ?


Для каго сёлетні Дзень Волі і стаўся святам, дык гэта, бадай, для сілавікоў. 25 сакавіка яны зладзілі сабе Дзень вольнасці ад якіх-колечы законаў ды маралі.

Брутальныя затрыманні сотняў мірных грамадзянаў, як пратэстоўцаў, гэтак і выпадковых мінакоў, а таксама дэманстрацыя найноўшага ўзбраення і тэхнікі, прымеркаванай для здушэння якога – колечы іншадумства сведчаць толькі пра адно: злачынцы ў форме, а таксама іх памагатыя ў цывільным абсалютна не баяліся пакарання.

Вось толькі ў чым прычына гэткай смеласці тут меркаванні экспертаў разыходзяцца: ці то Лукашэнка дазволіў чыніць беззаконне, ці то наадварот сілавікі, адчуўшы ўласную моц, пачынаюць дзейнічаць, не азіраючыся на кіраўніка краіны.