Ці браць рэчы забітых, калі ты сам голы? Даследчыца пра Галакост у Беларусі

75 гадоў таму вызвалілі лагер смерці Аўшвіц. Гісторыкі лічаць, што за час яго існавання ў ім забілі больш за мільён чалавек. Большая частка загінулых – габрэі. У «Размове» Уладзімір Мацкевіч згадвае трагічныя падзеі разам з пісьменніцай, даследчыцай Інэсай Ганкінай.

Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту прыпадае на дзень вызвалення канцэнтрацыйнага лагеру Аўшвіц-Біркенаў, дзе ў гады Другой сусветнай вайны знішчылі больш за мільён габрэяў. Захаванне памяці пра ахвяраў – найвялікшы абавязак і найцяжэйшая праца для тых, хто застаўся жывы.

«Згадваць – гэта намаганні. Згадваць гісторыю свайго жыцця часта патрабуе намаганняў, бо ні ў воднага чалавека жыццё не ідзе гладка. Згадваць гісторыю сям’і – гэта намаганне, бо трэба яшчэ распытваць папярэднія пакаленні. Згадваць гісторыю свайго народу – гэта намаганне. Любога народу. І згадваць гісторыю краіны – гэта намаганне. Сапраўды, вельмі проста зрабіць выгляд, што ты нарадзіўся, не маючы ў бэкграўндзе нічога, але я заўжды лічыла, што гэта адзін з самых няправільных выбараў, які можа зрабіць чалавек, сям’я, народ», – выказалася госця «Размовы» Інэса Ганкіна.

Праз 75 гадоў пасля трагедыі засталіся пытанні, якія патрабуюць адказаў і сёння. Адно з іх – пытанне выбару. Чакаць смерці ці спрабаваць уратаваць жыццё? Дапамагчы ці адвярнуцца? Дбаць пра чалавечае жыццё ці пра ўласны дабрабыт?

У студыі «Размовы» Уладзімір Мацкевіч і пісьменніца, даследчыца Інэса Ганкіна вядуць гутарку, прысвечаную Міжнароднаму дню памяць ахвяраў Галакосту.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Сілавікі і чыноўнікі ананімна перадаюць падзякі. Андрэй Кім – пра мяккую сілу беларускае мовы

Аўтар ідэі праймерыз: трэба вылучаць не суперніка Лукашэнкі на выбарах

Бунт таксістаў: адмаўляюцца працаваць 18 гадзінаў штодня за капейкі

Долар па тры рублі? Ці ў 2020-м нас чакае крызіс узору 1990-х

«Цукровая мафія»: чаму Ціхіня не стаў мільянерам?

Дазволім расейцам перапісаць гісторыю Беларусі?

Інтэграцыя перайшла ў шэраг страшылак?

Лукашэнка здымае Ярмошыну. Што на гэта апазіцыя?

ЗША дапаможа Беларусі выбрацца з «братэрскіх» абдымкаў